Лельчыцы
Лельчыцы… Дубы гамоняць з гаем,
Казка просіцца сама.
Прыгажэй палескага краю
Нічога на свеце няма.
Лельчыцы… Клёкат буслоў белакрылых,
Над Убарцю хіляцца лазнякі.
Чуецца цокат драздоў гаманлівых.
Досвіткам раннім ідуць грыбнікі.
Лельчыцы… Родны мой край непаўторны,
Змешаны лес, пры балоце купняк.
Твой краявід сціплы, ды, безумоўна,
Сэрцу майму вельмі мілы, аднак.
Лельчыцы… Хаты ўсё болей драўляныя,
Цёплыя ўзімку, з прахладай у зной.
Ля кожнага ганку кветкі духмяныя,
Люд працавіты не любіць спакой.
Лельчыцы… Хата мая на ўскраіне
Вёскі маленькае з назваю Лохніца.
Школа, дзе лепшыя ў свеце настаўнікі:
Малой Радзімаю ўсё жыццё поўніцца.
1999 г.
Канановіч Клаўдзія Эдуардаўна