З ГЛЫБІНІ ТЫСЯЧАГОДДЗЯЎ

Найстаражытнейшыя сляды чалавека ў парэччы Убарці губпяюцца ў далёкім перыядзе аляродскага пацяплення (12000 -10800 гг. таму назад) пасля адступлення на поўнач апошняга паазерскага зледзянення. Як лічаць вучоныя. тэмпература паветра ў ліпені ў той час была толькі на 2°С ніжэйшая, чым цяпер, што спрыяла шырокаму распаўсюджванню бярозава-хваёвых і яловых лясоў з дамешкам шыракалістых парод, г. зн. стварэнню, уласна кажучы, самога Палесся. Значна змяніўся і жывёльны свет — вымерлі мамант, шарсцісты насарог, адышоў у тундру паўночны алень.

Знойдзеныя ў сярэдняй плыні Убарці ля возера Карма (каля в. Рудня Азяранская Олеўскага р-на на Жытоміршчыне) крамянёвыя вырабы датуюцца менавіта гэтым часам. Сярод рэчаў — наканечнікі з пласцін, дзяржанні І вастрыі якіх апрацаваны крутой рэтушшу. Аналагічныя наканечнікі знойдзены ў парэччы Гарыні, Вужа, Дняпра. Можна меркаваць, што гэтыя крамянёвыя прылады зрабілі краманьёнцы — людзі сучаснага тыпу.

Калі і адкуль прыйшлі на Убарцкае Палессе людзі? Як яны тут жылі і якім чынам здабывалі сабе харчаванне? Мінула шмат стагоддзяў, але дагэтуль захаваліся вырабы чалавечых рук — рэшткі жытлаў і паселішчаў (стаянак, селішчаў, гарадзішчаў), дзе знаходзяць гаспадарча-культурныя прылады (сродкі працы, посуд, зброю, упрыгожанні і інш.), а так-сама могільнікі і курганы. Яны апавядаюць пра падзеі далё кага мінулага — таго часу, калі жыццё было карацейшае і цяжэйшае, а на долю людзей выпадала шмат нягод.

На тэрыторыі Лельчыцкага р-на зафіксавана каля 50 пом-нікаў розных археалагічных эпох — ад мезаліту да позня-га сярэднявечча ўключна (гл.: «Археалагічныя помнікі»). Яны сталі вядомыя дзякуючы намаганням шэрагу археолагаў, краязнаўцаў і нават скарбашукальнікаў. Першыя сведчанні пра раскопкі вялікай групы курганоў каля с. Буйнавічы датуюцца 1879 г. Верагодна, такія самыя раскопкі ў 1885 г. правёў граф I. Тышкевіч, які даследаваў у Буйнавіцкай воласці каля 35 найбуйнейшых курганоў. На жаль, атры-маныя ім матэрыялы засталіся невядомымі навуцы.

Курганы і дагэтуль у народзе называюць капцамі. Доўгі час іх раскопкі вялі, ды І цяпер вядуць, скарбашу-кальнікі. Толькі ў 1890-1891 гг. дзякуючы працы архео-лага і гісторыка У. 3. Завітневіча курганы ў басейне Прыпяці ад Турава да Мазыра былі навукова даследаваны. Вучоны меркаваў пазней перанесці раскопкі ў сістэму р. Убарць, дзе, паводле яго звестак, у Буйнавіцкай воласці знаходзілася некалькі могільнікаў.

Напрыканцы 1920-х гг. мясцовымі настаўнікамі таксама рабілася спроба вывучаць гісторыю родных мясцін. У справаздачы Лельчыцкага раённага краязнаўчага таварыства за 1927 г. адзначалася, што «рэгістрацыя помнікаў старасьветчыны толькі пачалася — зарэгістраваны курга-ны каля в. Мілашэвіч і Сініцкага Поля». Пра гэты сведчыць і артыкул краязнаўцы Тарановіча «Старасьветчына Мазыршчыны ў матар’яльных помніках», у якім пералічваліся рэшткі археалагічных помнікаў, у т. л. Лельчыцкага раёна. Абследаванні старажытных помнікаў па берагах Убарці ў 1930 г. праводзіў А. Шаўковіч.

У 1932 г. на Палессі працавала археалагічная камісія секцыі археалогіі Беларускай акадэміі навук у складзе А. М. Ляўданскага і А. Д. Кавалені. На жаль, пра гэтыя работы захавалася ў асноўным толькі папярэдняя інфармацыя, таму што археолагі не ласпелі як след асэнсаваць, прааналізаваць і апублікаваць атрыманыя матэрыялы ў сувязі з іх арыштам і расстрэлам у 1937 г. На аснове разрозненых звестак і рэшткаў даваеннай археалагічнай калекцыі можна меркаваць, што А. М. Ляўданскі і А. Д. Каваленя ў парэччы Убарці адкрылі два паселішчы каля в. Майсеевічы (ур. Селішча і на У ад вёскі).

У 1955 г. невялікую пошукавую працу правялі даслед-чыкі з Інстытута археалогіі АН СССР (Масква) Ю. У. Кухарэнка і В. В. Сядоў. У 1963 г. абследаванні па берагах Прыпяці вёў навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР У. Ф. Ісаенка. Так, ім былі абследаваны паўночны і ўсходні берагі возера Замошша каля в. Міла-шэвічы. У 1976 г. абследаванне археалагічных помнікаў тут праводзіў П. Ф. Лысенка (у прыватнасці, курганны могільнік каля в. Грабяні). Даследаванні на поўдні Беларусі ў 1983 г. вялі Г. М. Залашка і В. Е. Яроменка.

У красавіку-траўні 1989 г. група супрацоўнікаў Цэнтральнапалескага атрада Інстытута гісторыі АН БССР правяла ў басейне Убарці абследаванне адкрытых археалагічных помнікаў і пошук новых. Навуковыя супрацоўнікі М. М. Крывальцэвіч, В. Я. Кудрашоў і В. С. Вяргей правялі паверхневыя зборы і склалі асабліва значную калекцыю на шматслойным паселішчы каля в. Майсеевічы.

Читайте также: