Будучае Беларусі і Лельчыц…
2006 год. Не так даўно пачаўся новы век, новае тысячагоддзе. Я з аптымізмам гляджу ў будучае. Мне 15 гадоў, у мяне ўсё атрымаецца. Цікава, а якой будзе мая Бе-ларусь праз гады? Не стану прагназіраваць, чаго дасягнуць тэхніка і навука — гэта справа вучоных. А што хвалюе мяне, дзевяцікласніцу? Агульначалавечыя праблемы — выміранне вёскі, адносіны грамадства да старых, хворых, дзяцей, інвалідаў… А яшчэ мяне хвалюе заняпад нашай роднай мовы.
Мой дзядуля жыве ў вёсцы, і калі прыязджаю да яго, кожную раніцу бачу, як прыгарадны аўтобус з цяжкасцю паглынае ўсіх жадаючых ехаць. Людзі едуць на працу ў горад. Уцякаюць з мясцовай гаспадаркі. У вёсцы співаюцца цэлыя сем’і. Некаторыя дзеці харчуюшда толькі ў школе. Яна разлічана на 640 месцаў, а вучняў у ёй у пяць разоў менш. У адзінаццатым — 5 чалавек, у першы клас у верасні прыйдуць толькі чатыры. Хутка не будзе каго і вучыць. А вёска жыве да таго часу, пакуль існуе школа.
2016 год. Мне 25. Я закончыла факультэт журна-лістыкі БДУ. Пішу рэпартаж для лельчыцкай «раёнкі» з Жыткавіцкага дзіцячага дома. Выхаванцаў тут каля 100. Амаль нічога не змянілася: большасць дзяцей — сіроты пры жывых бацьках. Сумныя дзіцячыя вочы: хачу да мамы! Зазірнула ў родную школу. Амаль кожнае трэцяе дзіця выхоўваецца ў няпоўнай сям’і.
2018 год. Наведала Махнавічы. Невялікая беларуская вёсачка, але роднай мовы не чуваць. Цяжка ўявіць сабе немца, француза або кітайца, якія б не размаўлялі на роднай мове. Некалі трэцякласніцай была ў міжнародным лагеры ў Пшытоку. Дык палякі размаўлялі па-польску, а мы, беларусы — на рускай або англійскай мове. Саромеліся? Ды не. Проста не ведалі беларускай дасканала. Большасць беларусаў ужо тады не размаўляла на роднай мове. Дарэчы, яны і роднай яе не лічылі. А на тых, хто размаўляў выключна па-беларуску, глядзелі як на дзівакоў. А хіба можа падняцца дзяржава, якая не мае сваёй мовы?
2021 год. Я люблю горад , дзе жыву зараз, люблю людзей, якія побач. Але як цяжка было мне, дзяўчыне з правінцыі, прывыкнуць да вялікага горада! Я не магла бачыць у пераходах інвалідаў з працягнутай рукой. Не магла звыкнуцца з жорсткасцю, што была наўкол.
Толькі што вярнулася з камандзіроўкі. Пішу аб інвалідах. Гутарыла з многімі з іх. Бачыла ў вачах не бездапаможнасць, а надзею. Яны такія ж, як і мы. Некалі нас здзіўляла, як жывуць інваліды за мяжой. Нешта падобнае пачынае адбывацца і ў нас. Атрымаць каляску? Без праблем і без чаргі. Каляскі зручныя, сучасныя. У кожным доме спецыяльныя прыстасаванні, ліфт, каб калясачнікі маглі лёгка рухацца, дабірацца да крамы, тэатра, музея. Да іх паслуг сучаснае медыцынскае абсталяванне і недарагія лекі. I галоўнае — нашы з вамі чалавечыя, тактоўйыя адносіны.
2028 год. Я ў роднай школе на сустрэчы з былымі аднакласнікамі. Усе гэтыя гады з цікавасцю сачу за жыццём школы і роднага пасёлка, у якім нарадзілася.
Пабывала ў многіх краінах свету, шмат бачыла цудаў, але сэрца маё цягнецца да роднага куточка, што прыгуліўся на поўдні Беларусі. Тут мае карані.
Школа змянілася. Сучасныя дзеці — не мы. Некалі так лаялі наша пакаленне, казалі, што нічога людскога з нас не выйдзе. Выйшла. Цяпер незадаволены імі. Але мне падабаюцца сучасныя школьнікі. Яны свабодныя, незалежныя, адкрытыя. Галоўнае -псіхалагічны клімат у школе. У вучнях паважаюць асобу. Таму і ходзяць у школу з цікавасцю.
Завітала ў вёску, дзе жыў мой дзядуля. На месцы былога калгаса, які распаўся некалькі гадоў таму, фермерскія гавпадаркі. Няма пустуючых сядзіб, незасеянай зямлі. Вакол чыста і акуратна. Чуваць дзіцячыя галасы. Вёска ажывае.
2038 год. Няўжо мне 47? Я аглядваюся назад. Зда-ецца, жыву не дарэмна. Прысутнічала на прэсканферэнцыі англійскага прэм’ер-міністра, што прыехаў з візітам у Беларусь. Нас, беларусаў, ведаюць ва ўсім свеце. Мы — моцная вялікая дзяржава.
Вяртаюся дадому. Насустрач мне — маленькая ўнучка. Весела шчабеча на роднай мове. Молодзь цяпер гаворыць выключна па-беларуску. Інакш і не магло быць.
А.АСІПЕНКА.
Крыніца: «Светлае жыццё» 19 ліпеня 2006