Страница 1 из 1 1
Форум » Обо всём » Беларусские новости » Калі мы будзем жыць так, як у Швецыі?
Калі мы будзем жыць так, як у Швецыі?
kvetka Дата: Пт, 25.07.2008, 15:47 | Сообщение # 1





Напэўна чытачы “Вольнага Глыбокага” ўжо чыталі артыкул Таццяны Сауліч “Занатоўкі прадпрымальніка, альбо аб тым, Як я ездзіла ў Швецыю”. Вельмі цікавы артыкул. Сам я яго з захапленнем прачытаў дзесяткі разоў. На маю думку, ён адкрыў нам вочы, калі параўнаць жыццё ў Швецыі і ў нашай краіне. Я і раней сам для сябе задаваў гэта пытанне: “Чаму гэта так?”. Насельніцтва ў Швецыі амаль 9 мільёнаў чалавек, і па тэрыторыі практычна роўныя. А вось жыццё? Як кажуць, адрозніваецца, як неба і зямля. І я сотні разоў сябе пытаю: ”Чаму? Чаму? Чаму?”

Т. Сауліч піша, што пабывала на фабрыцы, дзе вырабляюць еўрападдоны. На фабрыцы 23 наёмныя працаўнікі. За 8 гадзін працоўнага часу яны вырабляюць 2300 паддонаў, зарплата каля 3 тысяч еўра ў месяц. Уладальнікі – бацька і сын. Працоўныя маюць два выхадныя ў тыдзень, харчаванне ў сталоўцы прадпрыемства. Сам гаспадар працуе 12-14 гадзін.

Цяпер, дарагія чытачы, уявіце, што гэта прадпрыемства знаходзіцца ў нашай краіне і яно дзяржаўнае. Першае, што патрэбна гэтаму прадпрыемству – гэта дырэктар, а мабыць, і генеральны дырэктар. А які дырэктар без сакратара? Напэўна, і галоўны інжынер патрэбны. А якое кіраўніцтва без аўтамабіля? Патрэбны дзяржаўны аўтамабіль, патрэбны вадзіцелі, патрэбны галоўны энергетык і галоўны механік. Можа я памыляюся, але я налічыў, што ў нас было б на гэтай фабрыцы не менш як 64 чалавекі.

А цяпер уявіце заробак дырэктара і рабочага. Вось вам і тры тысячы еўра – заробак шведскага рабочага, і колькі б дасталася нашаму рабочаму. Не вялікі гэта сакрэт, калі ў нашых кіраўнікоў месячны заробак раўняецца гадавому заробку рабочага. Дык чаму гэта так? А вельмі проста. Калі гэта дзяржаўнае, дык і рабочыя працуюць па дзяржаўнаму – выціскаюць восем гадзін рабочага дня хто як можа.

Далей Т. Сауліч піша: “Тут не п’юць спіртныя напоі ў рабочы час...” Паважаныя чытачы, хіба гэта не наша хвароба? Хіба ў нас не п’юць у працоўны час? П’юць. П’юць і кіраўнікі, і рабочыя.

Далей вельмі цікавы факт у артыкуле. «Тут не кічацца сваім багаццем. Нават адзін з самых багатых людзей свету, уладальнік мэблевай фабрыкі “Ikea”, ездзіць на грамадскім транспарце» Аж не верыцца, што гэта праўда. Напэўна, снег бы пайшоў, калі б нашы кіраўнікі паехалі ў грамадскім транспарце. Спыніцеся раніцай у цэнтры горада і паглядзіце, з чаго пачынаецца працоўны дзень нашага горада. Першая лётае машына “Ахова працы”, якая невядома каго ахоўвае, затым “Дзяржнагляд”, “Тэхнагляд” і гэтак далей, якіх толькі назваў не прыдумалі нашы кіраўнікі. Фантазія ў нашых начальнікаў – на вышэйшым узроўні. Вось што ўжо прыдумалі. Па гораду раз’язджае машына з надпісам “Рамонтна-тэхнічная”. Але я ніводнага разу не бачыў, каб там вазілі рамонтнікаў. Вось уяві, дарагі чытач, каб гэта было ў Швецыі – дык яны б праз тыдзень хадзілі б голыя і босыя. Уявіце, якія сродкі патрэбны на паліва кожнаму кіраўніку, на заробак асабістых вадзіцеляў – таму і не відаць нам тры тысячы еўра заробку ў месяц яшчэ паўстагоддзя.

Каб нам жыць як у Швецыі, нам трэба працаваць, як шведы, кіраваць як у Швецыі, каб культура была, як у Швецыі. Зразумела, вельмі крыўдна, што мы не можам мець такі заробак. Што, ў нас рукі не такія? Такія, дык у чым справа? Куды падзеліся нашы грошы?

Па-першае, гэта на маю думку, у нас вельмі раздзьмуты штат кіраўнікоў. Недзе я чытаў, што ў ЗША Міністэрства сельскай гаспадаркі налічвае каля дзвюх дзесяткаў чалавек. Цяжка ў гэта паверыць, але гэта так. У нас – раён, вобласць, рэспубліка, і ўсе кіруюць. Зводкі аб унясенні ўгнаенняў на кожны гектар, зводкі аб надоях малака, колькі пасеялі, колькі будзе сабрана. Выходзіць, што кіруе не менш, чым працуе. Я сам ведаю, што ў нашым горадзе ёсць прадпрыемства, дзе кіраўнікоў больш, чым працаўнікоў, таму ніяк мы не заробім тры тысячы еўра ў месяц.

Часта чытаю ў прэсе і гаворыцца на Цэнтральным тэлебачанні, як урад нам абяцае падняць заробак да 500 у. а., а праз некалькі год і да тысячы. На маю думку не зарплату трэба павышаць, а яе трэба зарабляць, і каб па–чэснаму быў заробак кіраўніка і рабочага. Я думаю вы здагадваецеся, пра які завод ідзе гаворка.

Неяк я пабываў на адным з самых буйных прадпрыемстваў горада – амаль тры паверхі кіраўнікоў. У кожным кабінеце, на кожным стале па 2-3 камп’ютары, камп’ютары стаяць аж на падаконніках, напэўна, не змяшчаюцца на сталах, але за кожным сядзіць чалавек. Што яны лічаць – не ведаю. Адчыніў дзверы аднаго кабінета, усе, хто сядзелі за камп’ютарам, гулялі ў нейкія гульні, а ў той час у цэхах працавалі рабочыя.

Яшчэ адзін прыклад. Усе ведаюць, што больш чым палову Дома Саветаў займаюць памяшканні былога райкама партыі. Прайшоў час, няма ўжо райкама, але ж кабінеты гэтыя не пустуюць. Ужо самога Дома Саветаў не хапае для кіраўніцтва. Дзе толькі ў горадзе ёсць памяшканні, усе кабінеты занятыя. На маю думку, вельмі шмат кіраўніцтва. Але ж мы, беларусы, будзем з аптымізмам глядзець у будучыню, магчыма, нашы праўнукі зажывуць, як шведы.

Па-першае, вялікі дзякуй Таццяне Сауліч за змястоўны артыкул. Па-другое, я выказаў сваё меркаванне. І калі хто з чытачоў не згодзен з гэтым, я думаю, рэдакцыя газеты “Вольнае Глыбокае” надрукуе і вашы роздумы і меркаванне, чаму беларусы не жывуць, як шведы.

Алесь Гай,
г. Глыбокае
westki.info

Гость Дата: Пн, 28.07.2008, 13:35 | Сообщение # 2





Калі мы будзем жыць так, як у Швецыі? - тогда когда сознания всей ситуации хватит на то чтобы не только понимать всю пагубность нынешнего положения вещей, но и на реализацию ответной реакции. Когда люди задающие подобные вопросы наконец начнут понимать, что только они могут решать вопросы своей, и начнут тихо сплочаться в отдельные сообщества, будут создавать свои отдельные производства, живущие внутри по правилам будущего общества невзирая на всю тяготу нынешнего положения, посылая в матрицу системы ложные сигналы. Добро пожаловать на борт нашего волшебного корабля.
Форум » Обо всём » Беларусские новости » Калі мы будзем жыць так, як у Швецыі?
Страница 1 из 1 1