Страница 1 из 2 1 2 »
Форум » Городской форум » События в Лельчицах » У Лельчыцах улады загадалі знесці каталіцкі крыж
У Лельчыцах улады загадалі знесці каталіцкі крыж
LelCity Дата: Пт, 30.01.2009, 18:12 | Сообщение # 1
Які самі і дазволілі ўсталяваць. Раённы суд узяў бок святара.

У кастрычніку 2008 г. пробашч парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Маці Божай Фацімскай ксёндз Віталь Мышона атрымаў дазвол на ўсталяванне каталіцкага крыжа на ўездзе ў Лельчыцы (Гомельская вобласць).

«Мы дабіваліся гэтага каля пяці гадоў, але безвынікова» — кажа а. Віталь. Потым райвыканкам узначаліў Віктар Гамолка, які даў такі дазвол. Паводле прадпісання райвыканкаму, усталяванне крыжа было ўзгодненае ў ДАІ і ДСУ, а на імя старшыні была напісаная адпаведная заява. Атрымаўшы станоўчы адказ, парафіяне ўсталявалі і асвяцілі крыж у гонар святога Канстанціна, які, паводле падання, у 313 годзе перад рашучай бітвай пабачыў у небе крыж. Канстанцін перамог і зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй Рымскай імперыі. На лельчыцкім крыжы ёсць цытата лацінай з таго падання — «In hoc signo vinces» («У гэтым знаку ты пераможаш»).

Неўзабаве лельчыцкага ксяндза выклікалі ў райвыканкам, дзе паведамілі, што працэдура ўсталявання патрабавала таксама ўзгаднення з раённым архітэктарам.

Парафіі было зробленае прадпісанне зрабіць праект, узгадніць яго з архітэктарам і зямельнымі службамі. «Парафіяне ўжо пачалі рыхтаваць неабходныя дакументы, але тут раённы архітэктар заявіў, што складае на мяне пратакол за тое, што я не ўзгадніў з ім гэтае пытанне», — прыгадвае а. Віталь.

Потым быў суд, які, аднак, прызнаў, што ксёндз і парафіяне не выйшлі ў сваіх дзеяннях за рамкі патрабаванняў райвыканкаму і такім чынам закон не парушылі. Суд пастанавіў справу спыніць. Але гэта не спыніла чыноўнікаў — архітэктар склаў чарговы акт, а начальнік землебудаўнічай і геадэзічнай службы Лельчыцкага раёну абвінаваціў ксяндза ў самавольным захопе зямельнага ўчастка. Касцёлу прадпісалі да 30 студзеня зямлю вызваліць, альбо аформіць яе адпаведным чынам. «Самі мы крыж пераносіць не будзем», — заявіў ксёндз.

Па яго словах, апошнім часам намесніца старшыні райвыканкаму Вольга Гаўрылавец, якая з’яўляецца таксама старшынёй камісіі па праверцы заканадаўства ў галіне свабоды сумлення, стала настойваць на сваёй прысутнасці на занятках нядзельнай школкі. Ксёндз, палічыўшы гэта ўмяшаннем ва ўнутранае жыццё парафіі, адмовіў. І атрымаў папярэджанне ад аблвыканкаму за перашкоду працы супрацоўнікаў райвыканкаму.

Намесніца старшыні райвыканкаму Вольга Гаўрылавец пракаментаваць сітуацыю адмовілася:

«Вакол гэтага крыжа шмат самай рознай і надуманай інфармацыі».

* * *

Парафія ў Лельчыцах адрадзілася ў 1990 годзе, сёння яна складае каля 350 чалавек. Стары драўляны касцёл згарэў у 1943 г. У 1998 г. пад кіраўніцтвам пробашча ксяндза Збігнева Бояра быў збудаваны новы касцёл, які атрымаў тытул Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Маці Божай Фацімскай.

http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=23296

LelCity Дата: Пт, 30.01.2009, 18:14 | Сообщение # 2
Гомельскія чыноўнікі рэальна страўліваюць праваслаўных і каталікоў. Інакш як свядомае распальванне варожасці на рэлігійнай глебе словы упаўнаважанага па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў Гомельскага аблвыканкама Аляксандра Прусава я зразумець не магу.
"Ксендз самовольно поставил крест, начали возмущаться жители Лельчицкого района, потому что там живет очень большая доля православных людей. К нему, естественно, применяют меры воздействия, если он неуправляем. Есть закон, который все должны выполнять"
Дык, што нам цяпер на Гарадзеншчыне пачаць абурацца на праваслаўные крыжы, якія абсалютна натуральна стаяць побач з каталіцкімі? Я думаю, што абурацца на каталіцкі крыж усталяваны ксяндзом на ўедзе ў Лельчыцы могуць толькі "праваслаўныя атэісты", большасць з якіх працуе ў абл- і райвыканкамах.

Антыкаталіцкі ўгар лельчыцкіх і гомельскіх чыноўнікаў у СМІ:
"Газэта Выборча" http://wyborcza.pl/1,86672....ch.html
"Наша Ніва" http://nn.by/index.php?c=ar&i=23296
Агенства "Белапан" http://charter97.org/ru/news/2009/1/28/14501/
Радыё Рацыя http://racyja.com/news/materyyaly/sotsyum/11070.html

http://poczobut.livejournal.com/219330.html

LelCity Дата: Пт, 30.01.2009, 18:16 | Сообщение # 3
Чыноўнікі з Лельчыц (Гомельская вобласць) хочуць знішчыць каталіцкі крыж на ўездзе ў горад. Крыж быў устаноўлены кастрычніку 2008 года. Першая частка гісторыі – тут .

Скарочана - улады спачатку далі дазвол, а потым змянілі сваё рашэнне на ўсталяванне крыжа. Толькі на момант калі яны адмянілі сваё рашэнне крыж ужо стаяў. Потым быў суд, які апраўдаў ксяндза (той усё рабіў так як рэкамендавалі ўлады і яго віны ў тым што райвыканкам не ведае права, а значыць ягоныя рэкамендацыі супярэчылі праву, няма). Але прайграўшы суд лельчыцкія бальшавікі не супакоіліся. Тое, што нельга зрабіць судовым шляхам, можна зрабіць адміністрацыйна. Згодна з рашэннем землябудаўнічай і геадэзійнай службы Лельчыцкого района крыж мусіць быць знесены да 31 студзеня. Калі ксёндз не знясе яго сам, гэта зробяць дзяржава, а кошты вымушаны будзе пакрыць мясцовая парафія.

Каб зрабіць ксяндза больш схільным да саступак райвыканкам наслаў на каталіцкую парафію камісію па праверке заканадаўства ў галіне свабоды сумлення (аказваецца ёсць такія камісіі ў кожным райвыканкаме – прынамсі так тлумачаць у Лельчыцах).

У каля 8-тысячных Лельчыцах каталікоў толькі каля 350. Відавочна гэты факт пабуджае чынавенскае нахабства. Не ўяўляю каб такія патрабаванні нехта наважыўся выставіць у Радуні ці Сапоцкіна.

Тэлефоны чыноўнікаў адказных за рашэнне аб зносе крыжа:

1. Гаврылавец Вольга Мікалаеўна, намеснік старшыні Лельчыцкага райвыканкама адначасова старшыня камісіі па па праверке заканадаўства ў галіне свабоды сумлення – тэл. 8-(02-356) 5 02 20

2. Тушынская Алена Іванаўна, начальнік аддзела ідэалагічнай працы Лельчыцкага райвыканкама 8-(02-356) 5 28 93

Што можна зрабіць у гэтай справе:

1.Патэлефануўце чыноўнікам і ў ветлівай форме патлумачце, што як грамадзяніна Беларусі вас непакоіць прынятае пад іх дыктоўку рашэнне аб зносе да 31 студзеня каталіцкага крыжа на ўездзе ў Лельчыцы.

2.Дашліце майл на адрас Лельчыцкага райвыканкама ([email protected] ) з патрабаваннем адмовіццца ад знясення каталіцкага крыжа.

http://poczobut.livejournal.com/218822.html

LelCity Дата: Пт, 30.01.2009, 18:27 | Сообщение # 4

Вялікі крыж, які стаіць пры ўездзе ў гарадскі пасёлак Лельчыцы, што ў Гомельскай вобласці, можа быць з ініцыятывы чыноўнікаў знесены. Прычым коштам мясцовай парафіі.

Увогуле парафія ў гэтым пасёлку не вельмі вялікая. Але тым не менш, колькі гадоў таму парафіяне дабіліся, каб крыж быў устаноўлены. Але яшчэ напачатку гэтая ініцыятыва знайшла супраціўленне з боку намесніцы старшыні Лельчыцкага райвыканкама, якая курыруе пытанні ідэалогіі, кадраў і сацыяльнай сферы, Гаўрылавец Вольгі Мікалаеўны. Пробашч парафіі Віталь Мышона распавёў, што толькі пасля таго, як ў гарвыканкаме змяніўся кіраўнік, узнікла цікаваць і з'явіўся дазвол на тое, каб крыж быў устаноўлены. Чыноўнік пасля наведвання касцёлу параіў парафіянам звярнуцца ў гарвыканкам з запытам. Ксёндз Віталь кажа, што адказ на запыт не прымусіў сябе чакаць.

- У парафію прыйшоў ліст з гарвыканкама з наступным зместам, цытую: “Лельчыцкі раённы выканаўчы камітэт разгледзеў ваш запыт пра ўстаноўку крыжа перад уездам у гарадскі пасёлак Лельчыцы з боку вёскі Дубніцкая станоўча. Месца ўсталявання крыжа вам неабходна ўзгадніць са службамі ДАІ і ДЭУ-42”. І гэтыя патрабаванні мы выканалі. Былі ўзгоднены са згаданымі службамі месца ўсталявання крыжа. Гэтыя ж службы далі нам схему, якая была зацверджана ў Гомелі. Калі ж мы атрымалі неабходныя дакументы, крыж быў ўсталяваны.

Пробашч касцёла нагадвае, што адбылося гэта яшчэ ў кастрычніку минулага года. Але праз некалькі дзён пасля ўстаноўкі крыжа пачаліся зноў праблемы з мясцовымі чыноўнікамі. Як распавядае мясцовы пробашч, справа дайшла да суда. Позву падрыхтавалі і накіравалі мясцовыя чыноўнікі. Але суд вынес пастанову, паводле якой дзеянні парафіян па ўстаноўцы крыжа не выходзілі за межы заканадаўства, справа была спынена. Але гэта не задаволіла ідэолагаў. Ксёндз Віталь кажа:

- Праз некаторы час пасля суда да нас прыйшоў галоўны архітэктар раёна і задаў пытанне, чаму мы не выконваем патрабаванні, якія раней, да суда, былі выпісаны чыноўнікамі. Але адвакат параіў не адказваць на гэтыя патрабаванні, бо судовая пастанова была на нашым баку. А нейкія новыя запыты з нашага боку стануць падставай для адмоваў з боку райвыканкама, што пацягне за сабой наступствы. Бо такім чынам чыноўнікі атрымаюць магчымасць абскарджваць зноў нашыя дзеянні ў судах. Але потым у справу гэтую ўмяшаўся галоўны дзяржаўны інспектар па выкарыстанню і ахове зямель Лельчыцкага раёна.

Такім чынам, чыноўнікі вырашылі, што крыж не патрэбен, а паводле заканадаўства магчыма яго знесці нават нягледзячы на рашэнні суда. Згодна з рашэннем землебудаўнічай і геадэзійнай службы Лельчыцкого раёна парафіяне самавольна захапілі зямлю, таму крыж мусіць быць знесены да 31 студзеня. Прычым да першага лютага парафіяне павінны прынесці ў гарвыканкам справаздачу пра зробленае. Калі ксёндз не знясе яго сам, дык гэта зробіць дзяржава, а кошты вымушаны будзе пакрыць мясцовая парафія. Прычым, як адзначае ксёндз, дэмантаж крыжа, асабліва калі ён асвечаны, з’яўляецца грахом. Чыноўнікі Лельчыцкага гарвыканкаму не ахвотна ідуць на кантакт, каб патлумачыць чым крыж замінае. Алена Іванаўна Тушынская, начальнік аддзела ідэалагічнай працы Лельчыцкага райвыканкама, у размове з карэспандэнтам Рацыі паведамі толькі наступнае:

- Я не буду з вамі размаўляць па тэлефоне, таму што не ведаю з кім вяду справу.

- Але справа, што тычыцца грамадскасці, не ўтрымлівае ў сабе таямніцы.

- У любым выпадку я нават не кампетэнтна пра гэта з вамі размаўляць!

- Тады хто мае кампетэнцыі ў гэтай справе, хто прымаў рашэнні?

- У нас ёсць намеснік старшыні райвыканкама, яна паралельна старшыня камісіі садзейнічання па выкананню заканадаўства Вольга Мікалаўна Гаўрылавец.

Што да Вольгі Мікалаеўны, то датэлефанавацца да яе таксама ўдалося.

- Вольга Мікалаеўна добры дзень!

- Добры!

- Вас турбуе Радыё Рацыя.

- Хто-хто? Нешта я нічога не чую… Што ж гэта з тэлефонам. Ало!

На жаль, дыялог так і не атрымаўся і пачуць адказы на пытанні пра крыж так і не ўдалося. У чыноўніцы альбо сапраўды зламаўся тэлефон, альбо не было часу, ці нават жадання адказваць на пытанні пра крыж. Тым больш, цягам амаль цэлага дня ў чыноўніцы ў кабінеце тэлефон не адказваў, нягледзячы на запэўніванні сакратаркі, што Вольга Мікалаўна Гаўрылавец знаходзіцца ў кабінеце.

Нагадаю, што ў мінулым годзе ў вёсцы Дражна ўлады гвалтоўна знеслі крыж, які нібыта камусьці замінаў.

Сяргей Скулавец, Радыё Рацыя.

LelCity Дата: Вт, 03.02.2009, 13:56 | Сообщение # 5
Настоятеля римско-католического костела Пресвятого Сердца Иисуса и Матери Божьей Фатимской в Лельчицах ксендза Виталия вызывают 4 февраля в районный суд.

Как сообщил БелаПАН ксендз Виталий, в повестке указано, что причиной судебного разбирательства послужило нарушение статьи 23.1 КоАП (неисполнение выраженного в установленной законодательством форме требования, предписания либо представления должностного лица, осуществляющего государственный контроль и надзор). По его мнению, речь идет об отказе в сносе католического креста в честь Святого Константина, установленного на въезде в городской поселок с разрешения райисполкома в июне 2008 года. Установка креста была согласована с ГАИ, районными электрическими сетями, связью — как и требовали власти.

Установка памятного знака не была согласована с архитектором города, и он обратился в суд. 16 декабря райсуд признал, что при установке креста костел не нарушал закон. В январе ксендз Виталий получил предписание землеустроительной и геодезической службы: "Организатору установки креста указано принять незамедлительные меры к устранению нарушения земельного законодательства, в срок до 30 января 2009 года освободить самовольно занятый земельный участок — снести крест или в установленном законом порядке оформить материалы по отводу земельного участка для его установки". Это предписание выполнено не было.

"Мы не подчинились требованиям землеустроительной службы, потому что они безосновательные. Во-первых, в этом деле с установкой креста уже был суд, который признал, что мы закон не нарушали. Во-вторых, мы имеем документы райисполкома, в которых говорится, с какими службами мы должны были согласовать. В-третьих, эти требования направлены на мое имя, но я не являюсь председателем костельного комитета", — резюмировал ксендз Виталий.

Ранее начальник отдела по делам религий и национальностей Гомельского облисполкома Александр Прусов отметил в интервью БелаПАН, что крест не сносят, а предлагают священнику перенести его, например, во двор костела. "Ксендз самовольно поставил крест, начали возмущаться жители Лельчицкого района, потому что там живет очень большая доля православных людей. К нему, естественно, применяют меры воздействия, если он неуправляем. Есть закон, который все должны выполнять", — уточнил А.Прусов.

Алена Германович, БелаПАН

LelCity Дата: Ср, 04.02.2009, 15:34 | Сообщение # 6
Прокурору Гомельской области
ПОЛОВИНКО Олегу Павловичу,
Гомель ул.Пушкина 12
От Карач Ольги Евгеньевны,
жительницы Витебска,
православной
Уважаемый Олег Павлович!

Рассматриваю высказывание начальника отдела по делам религий и национальностей Гомельского облисполкома Александра Прусова в интервью агенству БелаПАН, а именно: «священник самовольно поставил крест, начали возмущаться жители Лельчицкого района, потому что там живет очень большая доля православных людей» попыткой разжечь религиозную рознь и вражду между православным и католическим населением в городе Лельчицы, попыткой чиновника поделить жителей Лельчиц на "наших" и "ненаших".

Поскольку полагаю, что ссылки на неких «возмущенных православных жителей Лельчиц» ведут к пропаганде исключительности православной религии (т.е. высказывание данного чиновника, что мнение православных жителей Лельчиц относительно данного креста для отдела по делам религий и национальностей важно, а мнение католического населения не важно), а также ведут к сталкиванию представителей православной и католической религий, провоцируют ссоры и конфликты между данными группами населения
прошу
вынести прокурорское предписание Александру Прусову устранить выявленные нарушения (а именно прекратить высказывания в СМИ, направленные на разжигание религиозной вражды или розни, а также пропаганду исключительности, превосходства либо неполноценности граждан по признаку их отношения к религии) согласно статье 9 Закона Республики Беларусь «О противодействии экстремизму» от 04.01.2007.

Ольга Карач
30.01.2009
http://olga-karatch.livejournal.com/2092.html

LelCity Дата: Ср, 04.02.2009, 15:35 | Сообщение # 7
Заместителю председателя Лельчицкого райисполкома
Гавриловец Ольге Николаевне
248840, г.п. Лельчицы, ул. Советская, 4
От Карач Ольги Евгеньевны,
жительницы Витебска,
православной

ОБРАЩЕНИЕ

Я с возмущением узнала о том, что Вы, Ольга Николаевна, прилагаете определенные усилия, чтобы снести католический крест, установленный ксензом в Лельчицах. Мало того, прикрываете свои действия якобы «возмущением православных в Лельчицах». Мне часто приходится бывать в Лельчицах, у меня там друзья и коллеги. Я сама православная, и мне особенно не нравится, когда кто-то присваивает себе право вещать «от имени всех православных». Я Вам, Ольга Николаевна, такого права делать заявления от моего имени, например, не давала. Кроме этого, не дело чиновницы такого уровня как Вы бороться с «крестами». Это не делает чести Вам ни как человеку, ни как заместителю председателя Лельчицкого райисполкома. Ваша деятельность ведет к сталкиванию представителей православной и католической религий, а также дискредитирует православных жителей Лельчиц и гостей данного городского поселка. Я не верю в то, что кто-то из православных жителей может возмущаться христианским крестом на въезде в поселок.

Я требую прекратить попытки снести данный католический крест и оставить его в покое.

Ольга Карач,
30.01.2009
http://olga-karatch.livejournal.com/2501.html

LelCity Дата: Ср, 04.02.2009, 15:37 | Сообщение # 8
В июне прошлого года Лельчицкий райисполком разрешил католическому приходу установить на въезде в райцентр крест. С оговоркой - согласовать объект с ГАИ и дорожниками, что и было сделано. Но в декабре ксендза Виталия вызвали в суд: появление распятия в городе опротестовал районный архитектор.

- Установлено, что действия прихода не выходили за рамки требований органа власти, - зачитывает постановление суда настоятель костела. - Нас оправдали. Но сейчас к нам подкапываются с другой стороны, и новый иск подала геодезическая служба. Суд назначен на сегодня.

Оказывается, мы самовольно заняли земельный участок, и крест нам предписывают снести. Делать мы этого не будем, хоть нас самих на этом кресте распнут! Все изначальные требования райисполкома выполнены, документы в полном порядке. Но если нас признают неправыми, и распятие снесут сами власти - Бог им судья.

- Это конфликт менталитетов, - уверен ксендз. - В скандал переросли амбиции отдельных госслужащих. Перед законом равны все. Проблем с православными у католиков нет, если кто-то видит причину в этом.

Кстати, на въезде в Лельчицы до сих пор не стояло ни одного креста, даже православного. Отличаются же они тем, что в католической традиции распятие не имеет косой перекладины у ног Иисуса. Но обе конфесии считают разницу несущественной и могут поклоняться обоим видам креста.

КОММЕНТАРИЙ ЧИНОВНИКА

- Никакого конфликта с католическим приходом нет! - говорит зампредседателя райисполкома Ольга ГАВРИЛОВЕЦ. - На все, что касается дороги, знаков, земельных участков, есть законодательство. Насколько я знаю, процедура установки креста не была соблюдена. Мы стараемся исполнять свою функцию контроля над деятельностью религиозных организаций. А наши визиты в костел, в воскресную школу ксендз называет вмешательством в жизнь прихода.

http://kp.by/online/news/196558/

LelCity Дата: Ср, 04.02.2009, 15:38 | Сообщение # 9
У судзе Лельчыцкага раёну распачаўся працэс над ксяндзом Віталём Мышонам, якога вінавацяць у непадпарадкаваньні мясцовым уладам. Зважаючы, што ў суд не прыйшоў прадстаўнік Лельчыцкага райвыканкаму, па ініцыятыве якога адбываецца перасьлед сьвятара католіцкага, судзьдзя абмежаваўся доптам каталікоў тамтэйшых і перанёс разгляд справы на 11 лютага.
LelCity Дата: Чт, 12.02.2009, 21:14 | Сообщение # 10
А лельчыцкі архітэктар усё хварэе...

Справа каталіцкага крыжа, усталяванага на ўездзе ў Лельчыцы, зацягваецца.

Сёння ў лельчыцкім раённым судзе мусіў адбыцца працяг судовага паседжання паводле пазову раённага архітэктара да пробашча каталіцкай парафіі Віталя Мышоны.

У мінулую сераду на суд архітэктар не з’явіўся, патлумачыўшы тое хваробай. Сёння гісторыя паўтарылася – архітэктар, якога суддзя выклікаў у якасці сведкі, ізноў не з’явіўся, спаслаўшыся на хваробу. У лельчыцкай парафіі распавялі, што працяг справы адбудзецца праз тыдзень у сераду 18 лютага.

Нагадаем, што ў кастрычніку мінулага году на ўездзе ў Лельчыцы з дазволу мясцовых уладаў быў усталяваны каталіцкі крыж.

Пазней чыноўнікі райвыканкаму пачалі выстаўляць ксяндзу дадатковыя ўмовы. Справа дайшла да суду, які ўзяў бок святара, але ўлады не спыніліся — пробашча звінавацілі ў невыкананні прадпісанняў органаў улады. Да 31 студзеня яму загадалі дэмантаваць крыж.

Сямён Печанко nn.by/index.php?c=ar&i=23710

LelCity Дата: Чт, 19.02.2009, 16:15 | Сообщение # 11
Агентство БелаПАН сообщает, что Лельчицкий районный суд, рассмотрев 18 февраля административный протокол, составленный главным архитектором райисполкома в отношении настоятеля римско-католического костела Пресвятого Сердца Иисуса и Матери Божьей Фатимской, объявил, что решение будет вынесено 20 февраля.

Ксендз Виталий обвиняется в самовольном установлении креста на въезде в Лельчицы. Как он сообщил БелаПАН, на судебном заседании были опрошены свидетели, в том числе главный архитектор, который до настоящего времени находился на военных сборах. По причине отсутствия главного архитектора суд дважды переносился. На заседании 18 февраля архитектору было доведено до сведения, что протокол в отношении ксендза неправомерен, так как с претензиями нужно было обращаться не к настоятелю, а в костельный комитет. Архитектор ответил, что не знал об этом.

Протокол в отношении священника был составлен по статье 23.1 КоАП (неисполнение выраженного в установленной законодательством форме требования, предписания либо представления должностного лица, осуществляющего государственный контроль и надзор). В январе 2009 года ксендз Виталий получил предписание землеустроительной и геодезической службы "принять незамедлительные меры к устранению нарушения земельного законодательства, в срок до 30 января 2009 года освободить самовольно занятый земельный участок — снести крест или в установленном законом порядке оформить материалы по отводу земельного участка для его установки".

Крест в честь святого Константина был установлен католическим приходом в июне 2008 года — после получения в райисполкоме разрешения и согласования с дорожной службой, ГАИ и РЭС. Установка креста не была согласована с главным архитектором, который по этому поводу подал в суд на ксендза. 16 декабря райсуд признал, что костел при установке креста не нарушал закон.

Настоятель костела считает, что католический приход при установке креста закон не нарушил.

LelCity Дата: Сб, 21.02.2009, 22:37 | Сообщение # 12
Ксендз католического костела Виталий Мысонов оштрафован за установку католического креста на въезде в Лельчицы

Сегодня Лельчицкий районный суд вынес решение по административному делу против настоятеля римско-католического костела Пресвятого Сердца Иисуса и Матери Божьей Фатимской ксендза Виталия Мысонова.

Ксендз оштрафован за неисполнение предписания главного архитектора на 1 базовую величину, за неисполнение предписания землеустроительной и геодезической службы – на 2 базовые величины. В общей сложности на 105 тысяч белорусских рублей.

Напомним, что ксендз был оштрафован за установленный в прошлом году крест на въезде в Лельчицы. В 2008 году установка креста была согласована с ГАИ, районными электрическими сетями, связью — как и требовали власти. Когда крест был уже освещен, районные чиновники стали выставлять ксендзу новые условия.

Установка памятного знака не была согласована с архитектором города, и он обратился в суд. 16 декабря райсуд признал, что при установке креста костел не нарушал закон. В январе ксендз получил предписание землеустроительной и геодезической службы: «Организатору установки креста указано принять незамедлительные меры к устранению нарушения земельного законодательства, в срок до 30 января 2009 года освободить самовольно занятый земельный участок — снести крест или в установленном законом порядке оформить материалы по отводу земельного участка для его установки». Это предписание выполнено не было.

www.charter97.org/ru/news/2009/2/20/15359/comments/

LelCity Дата: Вс, 22.02.2009, 14:37 | Сообщение # 13
Толькі што вярнуўся з Лельчыц дзе як раз адбылася чарговая серыя баявіка пад назвай "Антыкаталіцкі ўгар у Лельчыцах" .

Суд - абшарпаны аднапавярхоўны будынак з чырвона-зялёным сцягам. Там адна вялікая заля і кабінеты суддзяў. Раніца 9.15. Заля забітая людзьмі. Некаторыя вымушаны стаяць, не хапае мейсцаў. На ўваходзе міліцыянт перапісвае дадзеныя ўсіх хто прыйшоў падтрымаць ксяндза Віталія Мышону.

- Усіх лельчыцкіх каталікоў перапісваеце? - пытаюся.
- Мы ўсіх перапісваем - бяззлобна адказвае міліцыянт.

Уваходжу ў залю.

- Niech będzie pochwalony Jezus Chrystus
- Na wieki wieków. Amen. - адказваюць усе адначасова.

У зале і тыповыя касцельныя бабулькі, што на сваіх плечах вынеслі бальшавіцкі антырэлігійны ўгар і маладыя людзі, якія адмыслова адпрасіліся з працы каб зазірнуць у вочы лукашысцкаму правасуддзю, якое вось ужо некалькі тыдняў мурыжыць мясцовых каталікоў.

Суддзя малады мужчына. Відавочна адчувае сябе няёмка. Так сама як і большасць сведкаў з боку ўладаў. Упэўнена сябе адчуваў толькі 21-гадовы галоўны архітэктар Лельчыцкага раёна Вячэслаў Асіпенка, які наступным чынам патлумачыў чаму яму не падабаецца каталіцкі крыж на ўездзе ў Лельчыцы

- Он самолетам и вертолетам конечно не мешает но выглядит не совсем эстетично - заявіў чыноўнік.

Суддзя выслухаў сведак і абвесціў перапынак да пятніцы. На выхадзе лельчыцкіх каталікоў чакала неазнакаваная камера, якая здымала ўсіх хто выходзіў з суда.

Паседжанне скончылася, а мяне доўга не пакідала ўражанне абсурднасці таго што адбываецца ў Лельчыцах і інфантыльнасці рэжысёраў антыкаталіцкай нагонкі.

У пятніцу фінал. Калі б суддзя кіраваўся "законам і толькі законам" ксяндза б апраўдалі. А так... Не буду загадваць. Паглядзім што ж вырашыла лельчыцкая "вертыкаль".

poczobut.livejournal.com/229004.html

Akter Дата: Пн, 23.11.2009, 00:13 | Сообщение # 14
Нельга так рабiць!
hohollll Дата: Сб, 05.02.2011, 10:55 | Сообщение # 15
Наша власть наплевательски отнеслась к католикам. В то время когда Президент заботится как о православных и католиках, нашей власти все равно. Посмотрите хотя бы на то что на все мероприятия приглашают протоиерея Олега а ксендза никто никогда не видел!
Форум » Городской форум » События в Лельчицах » У Лельчыцах улады загадалі знесці каталіцкі крыж
Страница 1 из 2 1 2 »